01/06/2022

Гудагайская парафія адзначыла адпуст Адведзін НПМ

31 мая 2022 года Касцёл адзначае свята Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень гудагайская парафія святкуе адпуст тытулу касцёла, які ў далёкім 1763 годзе быў пабудаваны менавіта як святыня Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі. У самім версе галоўнага алтара гудагайскага касцёла змешчаны абраз, які прадстаўляе апісаны ў Евангеллі (Лк 1,46-55) сюжэт сустрэчы Панны Марыі са сваячкай Альжбетай.

Адна са старэйшых парафіянак памятае час, калі свята Адведзін адзначалі 2 ліпеня. 1969 годзе папа Павел VI перанёс дзень святкавання на 31 мая, каб літургічны успамін сустрэчы Марыі і Альжбеты выпадаў паміж урачыстасцямі Звеставання Пана і Нараджэння святога Яна Хрысціцеля.

Урачыстую Святую Імшу ўзначаліў дэкан Астравецкага дэканату, ксёндз канонік Юзаф Багдзевіч - біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Смаргонскага рэгіёна. Казанне прамовіць ксёндз Дзмітрый Леўчык, пробашч парафіі Найчвяцейшай Тройцы ў Гервятах. Да малітвы далучыліся святары з Астраўца, Дайлідак, Вішнева, мясцовыя кармэліты босыя, сёстры, а таксама парафіяне і госці. Ксёндз Дзмітый Леўчык у казанні паразважаў між іншым пра таямніцу свята Адведзін, вартасць дару мовы і прыклад Панны Марыі ў малітве падзякі Пану Богу. Пасля Святой Імшы памаліліся навэнну перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога, заспявалі Ларэтанскую літанію і прайшлі ў працэсіі вакол касцёла.

На заканчэнне ўрачыстасці айцец пробашч Аркадзь Куляха OCD падзякаваў за ўдзел у свяце, а таксама за ўсялякую дапамогу, ахвяраванні і працу, якія спрыяюць развіццю парафіі і санктуарыя. Цяпер Гудагай будзе рыхтавацца да штогадовага фэсту ў гонар Маці Божай Шкаплернай, які адзначаць 16 і 17 ліпеня ў 15-ю гадавіну каранацыі славутага ласкамі абраза Маці Божай Гудагайскай.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave