ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гродзенская дыяцэзія
БРАТЫ:
а. Аркадзь Куляха - настаяцель супольнасці, пробашч парафіі, душпастыр пакліканняў
а. Казімір Мараўскі - вікарый парафіі
а. Ігнат Падарэцкі - душпастыр пакліканняў, вікарый парафіі
ГІСТОРЫЯ
У сярэдзіне 18 стагоддзя Юзэф і Ганна з Сулістроўскіх Войны ў Гудагаі пабудавалі на месцы знішчанай пажарам капліцы драўляны касцёл. У галоўным алтары змясцілі абраз Маці Божай, які славіцца ласкамі. Клопат пра святыню ўсклалі на кармелітаў босых, для якіх Войны пабудавалі таксама драўляны кляштар. Пры касцёле працавалі школа і шпіталь. У 1832 г. кляштар быў скасаваны, а парафія падзелена. Славуты ласкамі абраз змясцілі ў суседніх Ашмянах. У 1907 г. у абноўлены касцёл вярнуўся абраз Маці Божай, а парафіяй кіравалі дыяцэзіяльныя святары. У пасляваенны час касцёл не зачыняўся, хоць святара ў парафіі доўгі час не было. У 1990 г. кармеліты босыя вярнуліся ў Гудагай. У апошнія гады айцы і парафіяне адрамантавалі касцёл, а будынак былой плябаніі перабудавалі для патрэб супольнасці. Непадалёк ад касцёла быў пабудаваны палявы алтар і ружанцовыя дарожкі. 15 ліпеня 2007 г. славуты ласкамі абраз Маці Божай быў каранаваны кардыналам Казімірам Свёнткам папскімі каранамі, якія асвяціў святы Ян Павел ІІ 18 кастрычніка 2003 г. 17 ліпеня 2009 года была адкрыта 3,5-кіламетровая "Гудагайская Кальварыя".
КАНТАКТЫ
Кармэліты босыя
231200 М. Гудагай 2A
Гродзенская вобл., Астравецкі р-н.
тэл. +375 33 606 44 30
e-mail: gudogaj@gmail.com
Старонка ў фэйбуку
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі
№ разліковага рахунку для ахвяраванняў
Рэлігійная арганізацыя "Рэлігійная абшчына Парафія Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Гудагай Астравецкага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь"
УНП 500019188
ААТ «Белаграпрамбанк»
BY15BAPB30154714300140000000
БІК BAPBBY2X, УНП 500019188
ЦБУ № 428, г. Астравец
Распародак Святых Імшаў (магчымы змены)
Нядзеля – 10:00 (Лоша); 10:30 (Градаўшчызна); 11:30; 13:00.
Па буднях – 18:00.
Святая Імша аб аздараўленні – І чацвер месяца ў 18.00 гадз.
Святая Імша за памерлых – ІІ чацвер месяца ў 18.00 гадз.
Святая Імша супольнасці св. Монікі - апошні чацвер месяца ў 18.00 гадз.
АДПУСТЫ:
31 мая – урачыстасць Адведзін НМП (тытул касцёла)
Трэцяя Субота і нядзеля ліпеня – урачыстасць Маці Божай Гудагайскай
8 верасня - свята Нараджэння НМП
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave