1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, у гудагайскім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай традыцыйна сабраліся дзеці, іх бацькі, катэхеткі і святары, каб падзякаваць Богу за навучальны і катэхетычны год.
Святую Імшу ў касцёле, разам са святарамі мясцовай супольнасці, канцэлебравалі а. Леанард Цеханоўскі і а. Казімір Мараўскі, якія ў гэты дзень адзначылі 33-ю гадавіну святарскага пасвячэння. У казанні а. Казімір паразважаў разам з дзеткамі пра знаходжанне Езуса ў святыні, а таксама заахвоціў падчас канікул быць актыўнымі ў справах дапамогі бліжнім. На заканчэнне Эўхарыстыі вернікі павіншавалі сваіх святароў і пажадалі ім Божага благаслаўлення на доўгія гады руплівага служэння ў кармэліцкіх і парафіяльных супольнасцях.
Святкаванне працягнулі на свежым паветры ля палявога алтара. Спецыяльную праграму прадставілі аддзел культуры і вольнага часу в. Гродзі, удзельнікі народнага тэатра гульні і забаў "Серпанцін", а таксама бацькі і аддзел культуры п. Гудагай. Удзельнікі свята разам пагулялі, паўдзельнічалі ў конкурсах, а таксама падсілкаваліся.
Божа, благаславі дзетак, бацькоў і ўсіх, хто займаецца выхаваннем і адукацыяй маладога пакалення беларусаў...
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave