17/05/2022

Дзень духоўных разважанняў кармэлітаў босых у Беларусі

13 мая 2022 года, ва ўспамін Маці Божай Фацімскай у Нарачы прайшоў чарговы дзень духоўных разважанняў кармэлітаў босых, якія жывуць і нясуць служэнне ў Беларусі.

Духоўныя практыкаванні ўзначаліў кс. Андрэй Рылка, канцлер курыі Пінскй дыяцэзіі, які прапанаваў сабраным паразважаць пра сутнасць паклікання да кансэкраванага жыцця і да святарства. Біблійнай крыніцай канферэнцыі стала гісторыя жыцця і паклікання Майсея.

Браты разам цэлебравалі Святую Імшу, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамэнт, а таксама маліліся брэвіярый і вяночак да Божай Міласэрнасці.

Рэгулярныя дні духоўных разважанняў спрыяюць будаванню камуніі паміж братамі, а таксама дапамагаюць асабістаму развіццю кармэлітаў.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave