ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 1, 1–8)
Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: «Вось Я пасылаю Анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Тваю. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму».
З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння для адпушчэння грахоў. І выходзілі да Яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары Ерузалема, і прымалі ад яго хрост у рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд. І прапаведаваў, кажучы: «Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым».
КАМЕНТАРЫЙ
Бог гаворыць: «Суцешся, суцешся народзе мой!». Увесь час Ён кліча: «Будзь мужным, не бойся. Я блізка».
Колькі ж любові і клопату пра нас у Бога! Увесь час Ён падказвае, як жыць, каб мы сапраўды былі шчаслівымі. Дае нам Езуса, каб не пагасла ў нас надзея, каб умацаваць нашыя сэрцы ва ўпэўненасці, што ў Ім ёсць усё, таму нам няма чаго баяцца.
Часам мы шукаем ратунку ў другім чалавеку, аднак ён не ў стане забяспечыць нам такую бяспеку, якую дае Бог.
Ян Хрысціцель – верны і адданы да канца Богу – сваёй празрыстасцю і сілай не затрымлівае ўвагі на сабе, а прыводзіць да Езуса. Ён быў сапраўдным і моцным сведкам, таму да яго гарнуліся людзі і адкрывалі свае душы, каб навярнуцца.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 31.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave