На заканчэнне фармацыйнага года, 18 чэрвеня ў Мінскай парафіі Божага Цела адбылося спатканне членаў Свецкага Ордэну. Распачалася сустрэча Святой Імшой, якую ўзначаліў рэгіянальны вікарый а. Пётр Фраштэнга OCD.
Пасля Імшы свецкія кармэліты мелі магчымасць асабіста памаліцца, узнесці просьбы і падзякі, зазірнуць у глыбіню свайго сэрца, разважаючы над Божым словам, парад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
У канферэнцыі а. Пётр прапанаваў паразважаць над постаццю святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса і яе малым шляхам да святасці, поўным надзеі, веры і любові да Хрыста. Тэму бясконцай любові і даверу да Бога працягнула Lectio Divina, падрыхтаваная бр. Міхаілам Шыцікавым.
На заканчэнне сустрэчы паводле традыцыі супольнасць свецкіх разам з айцамі – кармэлітамі падрыхтавала смачныя каўбаскі. За сталом было незвыкла ціха. Напэўна, сумна развітвацца на доўгі час да верасня.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave