3 чэрвеня ў парафіі Божага Цела па вул. Герасіменкі 6/1 у Мінску адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Галоўную св. Імшу а 19.00 гадзіне ўзначаліць Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Падчас св. Імшы група вернікаў прыме сакрамэнт канфірмацыі.
Кармэліты босыя і парафіяне запрашаюць да супольнага святкавання ўсіх жадаючых.