14/06/2021

За памерлага айца Юзафа памаліліся ў Нарачы

14 чэрвеня ў касцёле св. Андрэя Апостала ў Нарачы сабраліся кармэліты босыя з усіх кляштараў Беларусі і вернікі нарачанскай парафіі на супольную Эўхарыстыю ў інтэнцыі спачылага а. Юзафа Сыноўца OCD, які памёр 9 чэрвеня 2021 г. у кляштары ў Познані ў Польшчы, а раней з 1994 па 2004 гг. служыў на беларускай зямлі як босы кармэліт і святар. Апошнія гады служэння ў Беларусі прайшлі ў Нарачы. 

Св. Імшу ўзначаліў Рэгіянальны Вікарый кармэлітаў босых у Беларусі а. Пётр Фроштэга OCD. На пачатку літургіі ўсіх прысутных прывітаў настаяцель манаскай супольнасці ў Нарачы а. Павел Герман OCD. Гамілію прамовіў а. Казімір Мараўскі OCD з Гудагаю, які найбольш гадоў пражыў і працаваў з памерлым а. Юзафам. У гаміліі а. Казімір засяродзіў увагу на факце, што няма жыцця без смерці і няма смерці без жыцця; што нашае жыццё змяняецца, але не заканчваецца, а ўваскрослы Пан Езус, Пераможца граху і смерці, з'яўляецца непахісным пацверджаннем гэтай праўды. Таксама казнадзей узгадаў пра духоўныя і чалавечыя рысы спачылага а. Юзафа, які ніколі не стамляўся з вялікай пабожнасцю і адказнасцю ставіцца да цэлебрацыі Эўхарыстыі, іншых сакрамэнтаў і заўсёды быў верным малітве. Таксама ў братэрскім жыцці быў, як і кожны, хто мае свае недахопы, але заўсёды імкнуўся і не баяўся: прасіць, перапрашаць і дзякаваць. Вызначаўся незвычайным пачуццём гумару, гасціннасцю і клопатам аб патрэбах уісх, хто патрабаваў дапамогі. 
На заканчэнне св. Імшы айцец настаяцель Павел Герман OCD і Рэгіянальны Вікарый а. Пётр Фроштэга OCD падзякавалі ўсім прысутным за прыбыццё і супольную малітву за спачылага ў Пану а. Юзафа Сыноўца OCD.
А. Юрый Кулай OCD.
 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave