Мінск, Божае Нараджэнне 2023
 

Як жаданы Хрыстус к’ нам на свет прыходзіць,

ноч у ясным ззянні на зямлю сыходзіць.

Цешацца усе анёлы, да нябёс іх спеў вясёлы.

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

 


      Дарагія Браты і Сёстры! Сябры Кармэлю і шанавальнікі Маці Божай!

 

      Божае Нараджэнне – гэта асаблівае свята, бо дапамагае нам адчуць блізкасць Бога і адкрыцца на другога чалавека. Бог прыйшоў на зямлю, каб напоўніць спакоем нашыя сэрцы. Вырашыў падарыць радасць тым, хто пазнаў Яго і тым, хто яшчэ не распазнаў Бога ў маленькім Дзіцятку, якое ляжыць на сене.  

    Дзелячыся з Вамі аплаткай, жадаю, перш за ўсё, здароўя і збаўлення. Здароўе патрэбнае нам для выканання штодзённых абавязкаў. Збаўленне ж намнога каштоўнейшае. Дбанне аб здароўі можа запэўніць нам нават сто гадоў жыцця на гэтым свеце, а клопат аб збаўленні – усю непрамінальную вечнасць. 

     Жадаю таксама радасці, якая паходзіць ад Нованароджанага, шчодрасці духоўнага святла і глыбокага спакою сэрца.

Няхай усіх нас благаславіць Пан у надыходзячым 2024 годзе! 

 

З дарам малітвы

а. Пётр Фроштэга
Рэгіянальны Вікарый OCD
у Беларусі

 

VICARIUS REGIONALIS OCD IN BELORUSSIA

BELARUS, 220047 MINSK, vul. Hіerasimienki 6/1

Tel: +375(17)3670717; +375(29)1301854; e-mail: vicariatusocdbel@gmail.com

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

З Божым Нараджэннем!

24/12/23

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave