10/01/2025

КАЛЯДНАЯ СУСТРЭЧА
Ў РЭГІЯНАЛЬНЫМ ВІКАРЫЯЦЕ КАРМЭЛІТАЎ БОСЫХ

Згодна са штогадовай традыцыяй, кармэліты босыя з ўсёй Беларусі сустрэліся на аплаткавую сустрэчу, каб выказаць сабе святочныя віншаванні і зычэнні. Сёлета гэтая сустрэча адбылася ў кляштары кармэлітаў босых пад тытулам Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі.

Ва ўступным слове Рэгіянальны настаяцель Вікарыята а. Пётр Фроштэга OCD спачатку падзякаваў усім прысутным за служэнне і працу ў нашых манаскіх і парафіяльных супольнасцях. Падкрэсліў таксама, што ўрачыстасць Божага Нараджэння паказвае, наколькі вялікай з’яўляецца любоў Бога да чалавека. Бог стаў чалавекам, каб мы нанова маглі стацца дзецьмі Божымі праз асвячальную ласку. А. Пётр ўсім і кожнаму з братоў пажадаў быць носьбітамі гэтай Божай любові, якая з’яўляецца міласэрнай, руплівай і прабачаючай. Пазней усе прысутныя падзялілся традыцыйная аплаткай, выказваючы сабе ўзаемна віншаванні і словы ўдзячнасці.

Наступным пунктам сустрэчы быў смачны абед, на які ўсіх запрасіла супольнасць братоў у мядзельскім кляштары. Закончылася сустрэча супольнай рэкрэацыяй у святочнай і братэрскай атмасферы.

А. Юрый Кулай OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave