18 студзеня 2025 года ў сталічным касцёле Божага Цела, якім апякуюцца айцы- кармэліты, адбылася калядная сустрэча свецкага ордэна, які існуе і дзейнічае пры кляштары айцоў. Распачалася сустрэча Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў асістэнт свецкага ордэна а. Пётр Фроштэга OCD.
На прыканцы літургіі айцец Пётр зачытаў дэкрэт айца-генерала Мігеля Калле OCD аб кананічным заснаванні супольнасці, які прыняўшы просьбу Рады супольнасці аб рэгуляванні , даў згоду на заснаванне супольнасці нашага свецкага ордэна імя св. Юзафа. Гэтая радасная навіна была сустрэта апладысментамі. Знакава тое, што гэты дакумент быў падпісаны 8 снежня, у свята Беззаганнага Зачацця НПМ, тады, калі супольнасць перажывала рэкалекцыі, знаходзячыся ў Санктуарыі Маці Божай Шкаалернай у Гудагаі. О Марыя, дапамажы нам і далей развівацца і духоўна ўзрастаць, ахінуўшы нас плашчом Сваёй апекі! Таксама айцец Петр уручыў пасведчанне Раісе Пішчка, якая прызнана дапаможным членам супольнасці свецкіх.
Далей сустрэча прадоўжылася ў будынку кляштара, дзе члены супольнасці разважалі над Божым Словам пад час Lectio divina, а старшыня, фарматар і скарбнік прадставілі свае справаздачы перад прысутнымі.
Закончылася сустрэча ўзаемнымі святочнымі выншаваннямі, дзяленнем аплаткам і супольным пачастункам.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave