У нядзелю, 3 ліпеня, у парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца кармэліты босыя, будзе адзначацца 10-ці гадовы юбілей асвячэння капліцы Маці Божай Шкаплернай. Урачыстую св. Імшу а 12.00 гадзіне ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 10 гадоў таму, здзейсніў абрад асвячэння гэтай капліцы для здзяйснення Божага культу.
Кармэліты босыя запрашаюць усіх жадаючых да супольнай малітвы, падзякі і праслаўлення.