03/11/2022

Кожны можа быць святым...

Ва ўрачыстасць Усіх Святых у Гудагаі прайшла сустрэча дзяцей і бацькоў, якія ўдзельнічаюць у катэхетычных занятках у гудагайскай парафіі. Яны стараліся даказаць, што святыя - гэта сапраўды крутыя людзі. Ініцыятарамі мерапрыемства былісёстры Ідалія Мархоцкая і Вера Кучук - кармэліткі Дзіцятка Езус, а таксама Алена Мечыславаўна Міхалевіч - катэхетка парафіі.

Маладыя артысты, пры дапамозе катэхетак пазнаёміліся з кароткімі жыццярысамі выбраных жанчын і мужчын, якіх у Каталіцкім Касцёле кананізавалі шмат стагоддзяў таму або зусім нядаўна. Дзеці з задавальненнем пераадзеліся, каб не толькі расказаць пра выбраных святых, але таксама як мага лепш стаць да іх падобнымі знешне. Дарэчы, не толькі дзеці любяць касцюміраваныя балі. У забаву ўключыліся таксама мясцовыя святары.

Па чарзе розныя святыя пераконвалі сабраных, што святасць – гэта дарога кожнага хрысціяніна. Майсей, Ян Хрысціцель, Юзаф, Вераніка, Аўгустын, Барбара, Казімір, Моніка, Максіміліян Кольбе, Ядвіга, Рафал Каліноўскі, Альжбета, Тэрэза, Крыштаф, Ян Павел ІІ ці Фаўстына сталі святымі, бо па-сур’ёзнаму ставіліся да галоўнага хрысціянскага паклікання, давяралі Богу і заставаліся Яму вернымі ў сваёй штодзённасці.

Адпаведныя дэкарацыі, музыка і гульні дапамаглі ўключыцца ў свята ўсім удзельнікам. Бацькі дзяцей прыгатавалі таксама салодкі пачастунак, пасля якога былі танцы да пазна. Такім чынам ушанавалі адзін з вялікіх дароў Пана Бога – святасць, якая заўсёды напоўненая радасцю. Пане Божа, дапамажы сваёю ласкай маладым артыстам упэўнена ісці па дарозе святасці...

Тэкст і фота: Аркадзь Куляха OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave