18/09/2023


Набажэнства на Мядзельскай Кальвары

У нядзелю, 17 верасня, на мядзельскай Кальварыі адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Узвышэння Святога Крыжа, падчас якой Яго Эксцэленцыя біскуп гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 12 вернікам. Урачыстай святая Імшы папярэднічала прывітанне біскупа Аляксандра ў парафіяльным касцёле, пасля чаго сабраныя вернікі, разам з біскупам і душпастырамі вырушылі, молячыся на ружанцы, у працэсіі на Кальварыю, дзе адбыўся Крыжовы шлях і галоўная частка ўрачыстасці – святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр. Божае слова да вернікаў мядзельшчыны і прысутных гасцей скіраваў кс. Алег Пятрашка. У гаміліі ён падкрэсліў важнасць жыцця паводле праўдаў веры, уменне іх абараняць, нягледзячы на жыццёвыя акалічнасці, на ўзор некаторых святых, у прыватнасці святога Яна ад Крыжа і параўнаў кандыдатаў да канфірмацыі, якіх дарэчы было 12, да апосталаў. На прыканцы святой Імшы былі словы падзякі, уручэнне пасведчанняў і супольны здымак. Цёплае сонечнае надвор’е спрыяла атмасферы глыбокай малітвы і сапраўднай хрысціянскай радасці.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave