ЕВАНГЕЛЛЕ ( Ян 20, 19–23)
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: «Спакой вам!» І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: «Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас». І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца».
КАМЕНТАРЫЙ
У Евангеллі паводле св. Яна апісаны вучні, якія сабраліся ў ерузалемскім Вячэрніку: замкнёныя ў сваім страху, поўныя бояззі, у разгубленасці без свайго Пана і Настаўніка. Толькі Езус Уваскрослы прыносіць ім у дар унутраны спакой сэрца і адкрывае іх на новы свет. Даючы ім Духа Святога, Езус адкрывае вочы іх сэрцаў, каб, гледзячы, яны добра бачылі, слухаючы — добра чулі. Для таго каб яны як сведкі абвяшчалі прабачэнне, сілу ім дае Святы Дух, Параклет, Суцяшыцель і Абаронца — Той, заданнем якога з’яўляецца дапамагаць у кожнай патрэбе.
Дух Святы — гэта Бог, які пасяляецца ў сэрцах веруючых людзей. Паглыбленыя ў смутак, самі мы не знойдзем Настаўніка. Мы павінны ўвесь час настойліва прасіць Духа Святога аб дапамозе, суцяшэнні, прасіць Яго святла і Яго сілы для духоўнай барацьбы ў жыцці, для мудрага разпазнання.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 334-335
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave