Евангелле (Мк 1, 7-11)
Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым. І сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэту, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. І адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. І пачуўся голас з нябёсаў: Ты Сын Мой умілаваны,
Цябе ўпадабаў Я.
Каментарый
Свята Хросту Пана ставіць перад намі пытанне пра нашу хрысціянскую тоеснасць. Падчас хросту мы сталі сынамі і дочкамі Бога, былі адроджаныя з вады і атрымалі Духа Святога.
Падчас Хросту Езуса Бог прамаўляе: «Ты Сын Мой умілаваны…» І праз гэта Ён прызнаецца нам, што з’яўляецца нашым Айцом.
Бог умілаваў Езуса, гэта значыць, убачыў у Ім адлюстраванне сваіх прагненняў, айцоўскіх мараў адносна свайго Дзіцяці. Такое ж умілаванне Ён жадае мець таксама да кожнага з нас, кожнаму з нас Ён хоча сказаць: «Ты такі, якім Я бачыў цябе з самага пачатку… Ты такая, якою Я бачыў цябе з самага пачатку…»
З кнігі кармэліцкіх разважанняў «Szukać Jego towarzystwa», т. 1, с. 150-151.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave