11/09/2021


Папа Францішак прыняў  Генеральны капітул кармэлітаў босых

11 верасня 2021 г. Папа прыняў у Ватыкане ўдзельнікаў Генеральнага капітула Босых Братоў Закону Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.

“Слуханне – гэта асноўнае стаўленне вучня, таго, хто вучыцца ў школе Езуса і хоча даць адказ на ўсё, што Ён просіць ад нас у гэты цяжкі, але заўсёды прыгожы час – Божы час. Трэба слухаць Духа Святога, каб быць у стане адрозніць тое, што ідзе ад Пана, і тое, што супрацьстаіць Яму, і такім чынам рэагаваць на знакі часу”, - звярнуў увагу законнікаў Францішак.

Пантыфік заклікаў паслядоўнікаў св. Тэрэзы клапаціцца аб вернасці шматгадовым элементам сваёй харызмы і не рэагаваць на песімістычныя прагнозы аб кароткай будучыні законаў. Кансэкраванае жыццё з'яўляецца “неад'емнай часткай Касцёла, яго эсхаталагічнай прыроды, яго евангельскай сапраўднасці”, - звярнуў увагу ён. Святы Айцец запрасіў сваіх гасцей жыць паўнавартасна, а не выжываць, “прыняць ласку сучаснасці”, нават з рызыкамі, з ёй звязанымі.

Францішак нагадаў кармэлітам пра неабходнасць вернасці іх сузіральнаму пакліканню. “Вы не павінны імітаваць місію іншых харызмаў, але быць вернымі сваёй, каб даць свету тое, што Пан даў вам на карысць усім – жывую ваду сузірання. Насамрэч, гэта не ўцёкі ад рэальнасці, закрыццё ў ахоўным аазісе, але адкрыццё сэрца і жыцця да сілы, якая па-сапраўднаму перамяняе свет – да сілы Божай любові”, - звярнуў увагу Папа, сустракаючыся з кармэлітамі босымі.

 

Тэкст: Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2021-09/francisak-da-karmelitau-prynac-lasku-sucasnasci-z-jaje-ryzykami.html

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave