З 1 па 3 красавіка ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшлі парафіяльныя рэкалекцыі. Вялікі пост – гэта асаблівы час, які нам дазваляе пераасэнсаваць сваё жыцё, належным чынам расставіць у ім прыарытэты, так каб навучыцца пазнаваць і выконваць Божую волю перад абліччам новых жыццёвых выклікаў. Нашае навяртанне і паяднанне з Богам з’яўляецца ключавым момантам нашага жыцця, бо дзякуючы гэтаму наладжваюцца ўсе нашыя адносіны як да Бога так і да людзей, якія зруйнаваў грэх і нашая слабая чалавечая натура. Рэкалекцыі сталі аазісам разважанняў і далі сур’ёзны імпульс у перажыванні сёлятнега Вялікага посту. Праводзіў рэкалекцыі кс. Павел Рудзьман пробашч парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай з Баранавіч. Падчас рэкалекцый святар глыбока закрануў сэрцы вернікаў словамі, якія проста нельга было не прыняць да сябе. Пятніца стала днём засяроджання над нашаю верай, якая яна ў нас і якімі нас бачыць Хрыстус. Кс. Павел у навуцы распавёў таксама шэраг жыццёвых сітуацый і са свайго яшчэ дасвятарскага жыцця. Ён падзяліўся сваім багатым жыццёвым вопытам у святле Божага слова і звярнуў увагу, на тое каб мы больш выкарыстоўвалі магчымасці, чым апраўданні.Субота была прысвечана разважанню над самымі частымі нашымі сябрамі якімі з’яляюцца нашыя цяжкасці, праблемы і выпрабаванні. Нядзеля стала з адаго боку завяршаючым днём рэкалекцый з другога пакінула магчымасці і стымул у далейшым развіцці хрысціянскага жыцця, каб мы ў духоўным жыцці не спыняліся ісці наперад. Кожны дзень рэкалекцый быў сустрэчай марнатраўных дзяцей з міласэрным айцом у сакрамэнце пакаяння, а таксама кульмінацыйным момантам кожнага дня была супольная Эўхарыстыя з агульнай навукай. Рэкалекцыйны час вельмі ажывіў вялікую колькасць вернікаў, якія актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх трох днях рэкалекцый.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave