03/09/2022

Першыя манаскія шлюбы ў беларускім Кармэлі

3 верасня ў парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца кармэліты босыя, у капліцы Маці Божай Шкаплернай, адбылася радасная падзея – брат Аляксандр Марыя ад Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Аляксандр Швэц-Маўчанаў), які паходзіць з Крошына (Баранавіцкі р-н, Пінская дыяцэзія) пасля перажытага часу пастулату і навіцыяту падчас урачыстай святой Імшы склаў Богу першыя манаскія шлюбы чыстасці, убоства і паслухмянасці ў Ордэне Братоў Босых Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.

Усіх прысутных на пачатку святой Імшы прывітаў настаяцель супольнасці ў Мінску а. Сяргей Трысцень OCD. Шлюбы брат Аляксандр склаў на рукі Рэгіянальнага настаяцеля кармэлітаў босых у Беларусі а. Пятра Фроштэгі OCD, які таксама ўзначаліў Эўхарыстыю і прамовіў гамілію, звяртаючы асаблівую ўвагу, праз прызму руплівасці і адданасці ў вернасці Богу святога прарока Іллі, на важнасць адпаведнай матывацыі быцця ў манаскім служэнні.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел родныя брата Аляксандра, а таксама кармэліты босыя з усіх супольнасцяў у Беларусі, члены Свецкага Ордэна кармэлітаў босых у Мінску, госці і парафіяне.

Брат Аляксандр, паводле рашэння манаскіх уладаў, на час далейшай фармацыі, атрымаў канвентуальнасць і будзе служыць у супольнасці кармэлітаў босых у Мінску.

А. Юрый Кулай OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave