06/03/2023

Пры супольнасці кармэлітаў босых у Мінску прайшла сустрэча Свецкага Ордэна 

Чарговая сустрэча прадстаўнікоў Свецкага Ордэна адбылася 4 сакавіка пры супольнасці кармэлітаў босых у Мінску.

Па ўжо існуючай традыцыі, сустрэча распачалася святой Імшой з Ютранню. У гаміліі а. Пётр Фроштэга OCD адзначыў, што пададзены на гэты дзень урывак са Святога Пісання  (Мц 543-48), гэта ні штосьці іншае, як візітная картка хрысціяніна “Любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас…” Любіць усіх!  “Навошта называць іншых і ставіцца да іх як да ворагаў, калі сяброўства можа прынесці значна больш карысці” Над словамі, пачутымі ў гаміліі, ўдзельнікі сустрэчы разважалі падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, а потым дзяліліся сваімі думкамі і асабістым  сведчаннем на Lectio divina.

У межах святкавання і падрыхтоўкі да Тэрэзіянскіх юбілеяў была прадстаўлена наступная канферэнцыя асістэнта беларускай супольнасці свецкіх а. Пятра Фроштэга OCD “Пакута працягнула да мяне рукі”, якая наблізіла прысутным некалькі эпізодаў з жыцця святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. Першыя крокі ў Кармэлі, такія спакойныя і рашучыя знешне, і такія цяжкія, напоўненыя “унутраным мучаніцтвам” і  ўнутраным хваляваннем. “Мае першыя крокі суправаджалі хутчэй шыпы, чым ружы” – так маладая кармэлітка апісвае свае тагачасныя перажыванні. Перыяд пастулату Тэрэзы здаецца перыядам асаблівых выпрабаванняў. Гэта хвароба пана Марціна, бацькі Тэрэзы, немагчымасць быць з сям’ёй і іншыя сямейныя падзеі. Але любоў да Пана Бога, да Езуса, дапамагае пераадолець трывогу, дадае сілы і падбадзёрвае.

Тэму разважання над жыццём святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса падхапіла фармацыйная сустрэча “Найсвяцейшая Панна Усмешкі”.Сваю сустрэчу свецкія кармэліты закончылі Вяночкам да Божай Міласэрнасці, які ахвяравалі за хворых членаў супольнасці і дабрадзеяў.

 

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave