„Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам; і ўлада спачыла на плячах Яго, і дадуць імя Яму: Цудоўны Дарадчык, Бог Моцны, Спрадвечны Айцец, Князь Спакою.” (Іс 9, 5)
Дарагія Браты Сёстры, Сябры Кармэлю, Дабрадзеі!
Чарговы раз, перажываючы Свята Божага Нараджэння, спяшаюся, каб раздзяліць з Вамі радасць гэтай падзеі. Нягледзячы на тое, што час, у які мы жывём, выклікае ў нас трывогу і страх, мы не можам забраць сабе радасць, якую прыносіць Божае Нараджэнне. Бо яно абвяшчае нам праўду, што Бог-Эмануэль сапраўды з намі – у добрыя і ў цяжкія хвіліны. Таму Адзінародны Божы Сын нарадзіўся ў халоднай пячоры ў Бэтлееме, а потым быў пакладзены ў яслі, каб праявіць сваю бясконцую любоў да нас. Ад імя ўсіх братоў кармэлітаў босых, якія служаць у Беларусі, жадаю, каб нованароджанае Дзіцятка Езус адарыў Вас сілай для нясення іншым любові, зычлівасці і дабрыні. Няхай надыходзячы Новы 2023 год будзе напоўнены спакоем і дабром, якія так нам неабходныя.
З малітвай
А. Пётр Фроштэга, Рэгіянальны Вікарый OCD у Беларусі
Мінск, Божае Нараджэнне 2022 г
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave