28/02/2022


Рэкалекцыі «Lectio Divina» прайшлі ў Мядзелі

Жаданне больш глыбокага пазнання Бога і паглыблення сувязі з Ім прывяло 25 лютага сем асобаў з Мінска і Паставаў у Мядзел на рэкалекцыі, якія былі прысвечаны тэме: «Lectio Divina» (чытанне і разважанне над Божым словам). Рэкалекцыйны дом айцоў кармэлітаў гасцінна адчыніў перад намі дзверы, а. Аляксандр Стока OCD задбаў пра тое, каб умовы дапамаглі сканцэнтравацца на тым, што Бог хоча нам сказаць.

На працягу трох дзён а. Пётр Фраштэнга OCD праз канферэнцыі, гаміліі, заклік да ўнутранай малітвы дапамагаў нам адкрываць прыгажосць Бога, заключаную ў Божым слове. Асаблівую ўвагу айцец звярнуў на неабходнасць фармацыі, акцэнтуючы на фармацыі пачуццяў, якая працягваецца ўсё жыццё. Бог кожны дзень звяртаецца да нас у сваім слове. Слова дня — гэта «добрай раніцы» ад Бога, яно надае рытм нашаму жыццю і існаванню. Бог піша нам кожны дзень свой ліст, таму нельга ўспрымаць гэта, як нешта, што мы ўжо ведаем. Але Бог у Святым Пісанні не становіцца нашым суразмоўцам, калі мы не адкрываем Біблію. Пачутае Божае слова рэалізуецца ў штодзённым жыцці і напрыканцы дня яно набывае яшчэ большае багацце, бо да яго далучыліся падзеі дня. Таму варта напрыканцы дня, падчас малітвы, паразважаць над тым, дзе мы не дазволілі Божаму слову дзейнічаць у нашым жыцці.

Дзякуем Богу за магчымасць удзелу ў рэкалекцыях, за Эўхарыстыю, падчас якой мы прасілі аб неабходных ласках для нас, нашых родных і блізкіх, аб спыненні ваеннага канфлікту ва Украіне, аб Божым спакоі ў свеце і нашай любай Беларусі; дзякуем за час адарацыі, унутранай малітвы, за Літургію гадзінаў, сакрамэнт паяднання, за айцоў кармэлітаў і за кожнага ўдзельніка рэкалекцый.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave