У цёплыя чэнвенскія дні, з 21 па 24 чэрвеня, адбыліся кармэлітанскія рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакаў у Мядзелі. У гэтае цудоўнае, гарачае надвор'е, прыбыло тры хлопца з нашых кармэлітанскіх парафій з Нарачы і Мядзела. Час быў насычаны малітвай, канферынцыямі і працай. Канешне не абышлося і без адпачынку, купаліся ў нарачанскіх азёрах. У цэнтры кожнага дня была Эўхарыстыя і малітва, Літургіі Гадзінаў. Падчас канферэнцый разважалі над выбарам жыццёвай дарогі разам са святым Юзафам. Закраналася тэма малітвы ў штодзенным жыцці чалавека. У сярэдзіне рэкалекцый адведаў супольнасць і юнакоў айцец Пётр Фраштэга, Рэгіянальны Вікарый кармэлітаў босыў у Беларусі. Падчас снядання пазнаеміўся з хлопцамі. Кожны дзень заканчваўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Рэкалекцыі закончыліся ва ўрачыстасць нараджэння Яна Хрысціцеля, 24 чэрвеня.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave