З 22 па 27 жніўня 2022 года ў кляштары кармэлітаў босых у Мядзелі праходзілі рэкалекцыі для законных сясцёр. Узначаліў духоўныя практыкаванні а. Юрый Кулай OCD, пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску. Удзел у рэкалекцыях прынялі сёстры законныя з Бярозы, Смаргоні, Бабруйска і Мінска.
На працягу вельмі дзён сёстры збіраліся на супольную Эўхарыстыю, Літургію Гадзінаў, удзельнічалі ў духоўных канферэнцыях і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Рэкалекцыі прайшлі пад дэвізам "Быць сведкамі ўваскрасення". Сёстры выкарыстоўвалі час для асабістага разважання, чытання і адпачынку. Малітве дапамагала таксама мядзельская Кальварыя ды набажэнства крыжовага шляху і Эўхарыстыя на гары трох крыжоў.
Прыгажосць Мядзельскага краю спрыяла духоўнай засяроджанасці і медытацыі з мэтай аднаўлення ў сабе духоўнага жыцця і ўмацавання ў манаскім пакліканні.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave