13/02/2022


Рэкалекцыі для юнакоў прайшлі ў Мядзелі

З 11 па 13 лютага ў мядзельскім рэкалекцыйным доме кармэлітаў босых адбыліся рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні паклікання і жыццёвага выбару “Не бойся пайсці за Хрыстом!”. На гэтую сур’ёзную і важную для маладога чалавека тэму разам з айцамі кармэлітамі разважалі 4 юнакі з кармэліцкіх парафій у Мінску і Мядзелі. Распачаліся рэкалекцыі ў пятніцу з вячэры і знаёмства. Хлопцы распавялі пра сябе, пра свае зацікаўленасці і хоббі. Большасць з іх удзельнічала ў падобных рэкалекцыях упершыню. Заканчэннем першага дня стала супольная малітва і благаслаўленне. Другі дзень быў насычаны разнымі падзеямі, цэнтральным момантам якіх стала Эўхарыстыя з тэматычным казаннем у парафіяльным касцёле. Ёй папярэднічала літургія гадзінаў і канферэнцыі, на якіх супольна разважалі пра важнасць выбару жыццёвага шляху маладога чалавека. Кіраўнік рэкалекцый падзяліўся ўласным вопытам манаскага і святарскага паклікання, а таксама паказаў розныя евангельскія фрагменты, між іншым пра багатага юнака і пра пакліканне апосталаў: Пятра, Андрэя, Якуба ды Яна. Пасля абеда хлопцы пазнаёміліся з прыгожым краявідам Мядзела. Надвор’е было па-сапраўднаму зімовае і сонечнае, таму прагулка стала няменш важнай часткай дня. Увечары, перад святой Імшой, айцец Генрых, настаяцель супольнасці правёў кароткую экскурсію па касцёле, які ў Мядзелі ўзвышаецца на гары, падобна гары Кармэль. Заканчэннем другога дня стала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і благаслаўленне. Трэці і заключны дзень, якім быў дзень Пана - Нядзеля, стаў падсумаваннем асноўных разважанняў, што датычылі разпазнання жыццёвага паклікання і шляху ў жыцці маладога чалавека.Толькі Пан Бог ведае, ці хтосьці з удзельнікаў кармэліцкіх рэкалекцый у будучыні, распазнаўшы манаскае пакліканне, стане кармэлітам босым. Супольнасць братоў просіць Пана жніва аб новых пакліканнях.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave