Літаніі, навэнны, заклікі...

12/12/24

Рэкалекцыі свецкіх кармэлітаў прайшлі ў Гудагаі

«Супакой сваю душу, адкідваючы ўсе перажыванні і не турбуючыся ні пра што, і тады будзеш служыць Богу так, як Яму падабаецца, і знойдзеш у Ім сваю радасць” Гэтыя словы св. Яна ад Крыжа (“Словы святла і любові. Перасцярогі”) можна назваць дэвізам, пад якім перажывалі свае рэкалекцыі свецкія кармэліты Беларусі. На штогадовыя рэкалекцыі, якія адбываліся з 6 па 8 снежня 2024 года, супольнасць Свецкага Ордэна выехала у Гудагай, дзе ўжо сама атмасфера садзейнічала ўсталяванню цеплыні духоўнай, цішыні і засяроджанасці на малітве.

Дзейснай дапамогай у набліжэнні постаці св. Яна ад Крыжа для сучаснага чалавека, яго думак і парад з’явілася праграма канферэнцый айца Аркадзя Куляхі ОСD, які і ўзначаліў духоўныя практыкаванні свецкіх. Падчас канферэнцый разважалі аб тых апорах, якія кожны чалавек сабе шукае (на аснове “Парасцярогі” св.Яна ад Крыжа)

Удзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць наведаць Кальварыю, дзе разважалі над кожнай стацыяй,сумесна маліліся на ружанцы і назіралі за маляўнічымі краявідамі ваколіц Гудагаю.

Падчас Lectio Divina разважалі над урыўкам з Евангелля (Мк.8, 34 – 38) і падзяліліся сваімі думкамі з прысутнымі

Рэкалекцыі – гэта добрая нагода, каб сустрэцца, паразмаўляць, разам правесці час і ўзмоцніць дух Кармэлю ў супольнасці.

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave