З 22 па 28 лістапада Свецкі Ордэн Кармэлітаў Босых Святога Юзафа, што ў Мінску,пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй Covid - 19, перажываў рэкалекцыі. Удзельнікаў рэкалекцый гасцінна сустрэлі ў сваім доме айцы-кармэліты ў Мядзелі. Прысутнічаць на рэкалекцыях змаглі 15 асобаў, але далучыцца да іх змаглі і іншыя члены супольнасці пры дапамозе інтернэта ў розных сацыяльных сетках.
Рэкалекцыі – гэта заўсёды магчымасць не толькі сустрэцца, каб правесці час разам, але і пераасэнсаваць сваё жыццё, глыбей зазірнуць у сваё сэрца, заўважыць недахопы і распачаць работу над памылкамі.
Узначаліў духоўныя практыкаванні а. Пётр Фроштега. Канферэнцыі, якія ён агучыў, далі магчымасць свецкім кармэлітам яшчэ раз узглянуць на тое, як выглядае іх асабістая малітва. А. Пётр падкрэсліў, што тыя вернікі, якія практыкуюць малітву мысленую і імкнуцца да святасці, павінны шукаць узор для наследавання ў паводзінах Айца і Сына. Толькі Езус можа навучыць нас сапраўднай малітве. У змесце разважанняў была акцэнтавана ўвага на неабходнасць малітвы, знешнія і ўнутраныя ўмовы малітвы, развіццё малітвы праз уплыў Духа Святога і Яго Дароў.
Удзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць наведаць Кальварыю, дзе сумесна памаліліся за ненароджаных дзяцей, паразважаць над урыўкам з Евангелля і падзяліцца сваімі думкамі з прысутнымі пад час Lectio Divina,а так сама стаць сведкамі складання дэфінітыўных абяцанняў у супольнасці свецкіх с. Луцкай Ганны
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave