Нібы ў дзень Пяцідзясятніцы, у еднасці з Найсвяцейшай Паннай Марыяй і Апосталамі, 16 мая 2021 года ў Гудагаі, дзе служаць кармэліты босыя, група вернікаў атрымала ўмацаванне Духам Святым. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пастыр дыяцэзіі заахвоціў сабраных стацца сведкамі Езуса Хрыста Ўваскрослага і абвяшчаць Добру Навіну сваім жыццём і ўчынкамі. Біскуп казаў: “Наш дух патрабуе ўмацавання, пасілку духоўнага, дароў Духа Святога, якія дапамагаюць добра і справядліва жыць, умець распазнаваць рэчаіснасць, адрозніваць праўду ад фальшу, ведаць, чаго хочам і навошта жывём на зямлі”. Кандыдаты да канфірмацыі, дзякуючы адпаведнай падрыхтоўцы, з верай і пабожнасцю перажылі ўрачысты дзень уваходу на дарогу хрысціянскай сталасці.
На заканчэнне Святой Імшы канфірмаваныя і прадстаўнікі парафіі падзякавалі за дар жыцця і хрысціянскай веры сваім бацькам, родным, Біскупу, катэхеткам, сёстрам, арганісткам, вернікам і святарам. Сабраныя таксама павіншавалі біскупа Аляксандра Кашкевіча з 30 -й гадавінай плённага біскупскага служэння Богу і людзям у Гродзенскай дыяцэзіі ў складаны час адраджэння Касцёла на Беларусі.
Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, якую па волі Бога ўшаноўваем у Гудагайскім санктуарыі, заступаецца за сваіх дзяцей, умацаваных Святым Духам дзеля мужнага вызнавання веры і жыцця паводле яе праўдаў…
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave