З 18 па 19 мая 2021 года ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі чарговы раз прайшлі рэкалекцыі для святароў. Удзельнікі духоўных практыкаванняў разам маліліся, разважалі Божае Слова, цэлебравалі Эўхарыстыю, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамэнт і радасна перажывалі дар сустрэчы. Пра адпаведныя ўмовы для святароў клапаціўся а. Юрый Находка OCD, настаяцель мясцовай манаскай супольнасці і браты кармэліты.
Удзел у рэкалекцыях дапамагае паглядзець на Божае пакліканне, духоўнасць і харызмат, а таксама падмацаваць асабістую сувязь з Езусам, заўсёды прысутным у святарскім жыцці і апостальскай дзейнасці.
Сёлетнія духоўныя практыкаванні правёў а. Аркадзь Куляха OCD, які прапанаваў субратам у святарстве паразважаць аб сузіранні Езуса Хрыста ў штодзённасці.
Няхай заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі спадарожнічае усім, хто служыць Богу і людзям у розных парафіях Касцёла ў Беларусі!
Фота: а. Юрый Находка OCD
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave