Тэрэза Мартэн нарадзілася 2 студзеня 1873 г. у Алянсоне (Францыя). У пятнаццацігадовым узросце ўступіла ў кляштар кармэлітанак босых у Лізьё і атрымала імя Тэрэза ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча. У манаскім жыцці яна імкнулася дзеля любові да Пана Бога дасканала выконваць усе, нават самыя маленькія абавязкі. Яна назвала гэты шлях да дасканаласці "маленькім шляхам духоўнага дзяцінства". Свой духоўны досвед запісвала ў рукапісах, вядомых як "Гісторыя аб адной душы".
Памерла 30 верасня 1897 года. Папа Пій XI кананізаваў яе ў 1925 г. і абвясціў заступніцай каталіцкіх місій. 19 кастрычніка 1997 г. папа Ян Павел ІІ абвясціў яе Доктарам Паўсюднага Касцёла.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave