02/02/24

Свята Ахвяравання Пана

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Лк 2, 22–40)

А калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану, — як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану; — і каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або двух галубіных птушанят. Быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Чалавек гэты, праведны і пабожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. А калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў: «Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля». А бацька і Маці Езуса дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. І благаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў». Была таксама там Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з роду Асэра. Яна была ў вельмі старым узросце і пражыла з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў; удава васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не адыходзіла ад святыні, пастамі і малітвамі служачы Богу ўдзень і ўначы. Яна таксама прыйшла ў той самы час і славіла Пана, і казала пра Яго ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема. Вяртанне ў Назарэт Калі яны выканалі ўсё паводле Закону Пана, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а ласка Божая спачывала на Ім.

Каментарый

Літургія сённяшняга свята носіць рысы ўрачыстасці і радасці з нагоды першага ўваходу Хрыста ў святыню і ў той жа час ахвяры, бо Ён прыходзіць у святыню, каб быць ахвяраваным.

Узгадваючы гэтую падзею, Літургія запрашае нас сёння пайсці на сустрэчу з Хрыстом у дом Божы, дзе мы можам знайсці Яго ў Эўхарыстыі і ўшанаваць як свайго Збаўцу, праслаўляючы Яго з верай і палымянай любоўю, падобнымі да веры і любові Сімяона і Ганны; а потым — прыняць Яго, праўда, не ў абдымкі, а ў нашыя сэрцы. Такое значэнне мае працэсія са свечкамі: ісці насустрач Хрысту «Святлу свету» з запаленым святлом хрысціянскага жыцця, якое павінна быць яркім адлюстраваннем Ягонага ззяння.

Айцец Габрыэль ад св. Марыі Магдалены OCD, З кнігі Żyć Bogiem, t. II, s. 507

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave