Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave

Cайт Варшаўскай правінцыі

Курыя вікарыяту

Афіцыйны сайт ордэна

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Сайт вікарыяту ў Беларусі

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Przycisk

Евангелле (2, 22.25–40)

А калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану <…>.

Быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Чалавек гэты, праведны і пабожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. А калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў: «Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля». А бацька і Маці Езуса дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. І благаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў».

Была таксама там Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з роду Асэра. Яна была ў вельмі старым узросце і пражыла з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў; удава васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не адыходзіла ад святыні, пастамі і малітвамі служачы Богу ўдзень і ўначы. Яна таксама прыйшла ў той самы час і славіла Пана, і казала пра Яго ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема.

Калі яны выканалі ўсё паводле Закону Пана, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а ласка Божая спачывала на Ім.

 

Каментарый

Сімяон узяў Дзіця на рукі: бязмерны, неабсяжны Бог дзякуючы ўцелаўленню дазваляе ўзяць Яго на рукі. Бясконцы становіцца абмежаваным у людскім целе.

Аднак у гэтым фрагменце Евангелля абвяшчаецца таксама пра Яго неабмежаванасць. Бо Дзіця Марыі і Юзафа названа Збаўленнем для ўсіх народаў, Святлом для асвятлення язычнікаў і Хвалой Ізраэля. Для Яго любові няма ўжо ніякіх межаў. Сімяон, распазнаючы на сваіх руках гэтую любоў, адчувае сябе насычаным ёю настолькі, што прагне адыйсці з гэтага свету, каб ужо мець магчымасць сузіраць яе вечна.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 104.

Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа

29/12/22