23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя, мучаніка, у парафіі Божага Цела ў Мінску ў капліцы Маці Божай Шкаплернай сабраліся кармэліты босыя з супольнасцяў Беларусі і мясцовыя парафіяне з нагоды імянінаў настаяцеля парафіі а. Юрыя Кулая. Збірацца на імяніны на супольную Эўхарыстыю і святкаванне стала ўжо добрай традыцыяй.
Удзельнікі ўрачыстай Эўхарыстыі маліліся таксама ў інтэнцыях папы Францішка, дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага і а. Юрыя Находкі, настаяцеля супольнасці ў Гудагаі.
Пасля заканчэння літургіі а. Юрыя павіншавалі з імянінамі прадстаўнікі розных парафіяльных супольнасцяў.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave