Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave
Cайт Варшаўскай правінцыі
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Хуан дэ Епес Альварэс нарадзіўся ў 1542 г. у іспанскім Фонтыверасе. Ва ўзросце 20 гадоў уступіў у оржэн кармэлітаў. Ён стаў памочнікам Тэрэзы ад Езуса ў рэфармаванні ордэна. Як кармэліт босы прыняў імя Ян ад Крыжа, бо палюбіў крыж Хрыста. Рэфарматарская дзейнасць прынесла яму шмат пакут.
Ян ад Крыжа прапаведаваў неабходнасць поўнага ўнутранага ачышчэння, каб дасягнуць поўнага яднання з Богам. Сваё вучэнне змясціў ў містычных і аскетычных творах, напісаных прозай і вершам. Памёр 14 снежня 1591 г. ва Убедзе. У 1726 г. папа Бэнэдыкт XIII абвясціў яго святым, а Пій XI у 1926 г. - доктарам Паўсюднага Касцёла.