15 студзеня 2022 года ў Гудагаі прайшла сустрэча моладзі, прымеркаваная таямніцы Божага Аб'яўлення і разважанню над пладамі Духа Святога. Дзяўчынкі і юнакі павіншавалі адно аднаго з нагоды святаў Божага Нараджэння і паламаліся аплаткай. Затым падчас адарацыі сабраныя праславілі Усемагутнага Бога за дары і ласкі, якія дапамагаюць чалавечай асобе ажыццяўляць хрысціянскае пакліканне. Айцец Аркадзь Куляха OCD паразважаў з маладымі людзьмі пра шчодрасць Дароў Духа Святога, якімі адорвае Пан Бог. Святую Імшу для моладзі ўзначаліў айцец Юрый Находка OCD.
Калі настаў вечар, сёстры камэліткі Дзіцятка Езуса запрасілі дзяўчат і хлопцаў у свой дом, дзе разам з мясцовай катэхеткай Аленай Мечыславаўнай прапанавалі сваім гасцям забавы, конкурсы, віктарыны і салодкі стол.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave