26/06/2021


СУСТРЭЧА СВЕЦКІХ КАРМЭЛІТАЎ

26 чэрвеня прадстаўнікі Кармэліцкага ордэна свецкіх у Мінску сустрэліся на апошняй фармацыйнай сустрэчы перад “канікуламі”.  Свецкія кармэліткі з радасцю прынялі запрашэнне ксяндза Дзмітрыя Пухальскага, канцлера Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі і пробашча мясцовай парафіі, наведаць касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі, дзе захоўваюцца рэліквіі кармэліцкай святой  с. Марыі ад Езуса Укрыжаванага OCD (Малой Арабкі).

Напярэдадні паездкі свецкія мелі магчымасць больш падрабязна даведацца пра абсалютна незвычайнае жыццё палестынкі Марыям з канферэнцыі а. Юрыя Кулая OCD. Яна гаварыла пра сябе: «Я — маленькае нішто». Спявала, узносячыся над ліпамі. Жыла, нягледзячы на надрэзанае горла і прабітае навылёт сэрца. Бачыла Духа Святога. Ніколі не атрымала вышэйшай адукацыі, аднак жыццё яе з’яўляецца плодам гэтай найвышэйшай “евангельскай мудрасці”, якой Бог шчодра адорвае пакорных і прыніжаных, каб пасароміць моцных гэтага свету.

Перад святой Імшой ксёндз Дмітрый распавёў прысутным пра гісторыю касцёла ў Заслаўі, трэцім па старажытнасці горадзе Беларусі. Касцёл не так даўно адзначыў сваё 600-годдзе. За гэты час будынак  передаваўся праваслаўным вернікам, у часе вайны быў моцна пашкоджаны, пуставаў.  Пасля св. Імшы свецкія пілігрымы ўшанавалі рэліквіі св. с. Марыі ад Езуса Укрыжаванага.

Пасля фармацыйнай сустрэчы адбыўся сумесны пасілак айцоў кармэлітаў  і свецкіх вернікаў з прыемнымі размовамі, жартамі і ўсмешкамі.

На заканчэнне сустрэчы а. Пётр Фроштэга OCD, рэгіянальны Вікарый кармэлітаў босых у Беларусі, падзякаваў членам Кармэліцкага ордэна свецкіх за іх нястомную малітву ў інтэнцыі Касцёла і за апостальскі дух, які яны прыносяць у сваё асяроддзе і на месцы працы.

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave