Эўхарыстыя і супольны аплатак сабралі прадстаўнікоў свецкага Кармэлю ў Мінску 30 снежня. Гэтая сустрэча стала добрай нагодай, каб падвесці вынікі мінулага года, падзяліцца аплаткай, папрасіць прабачэння, а таксама паразважаць на тэму “Ахвяраванне сябе Міласэрнай любові” (паводле св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус) і падсілкавацца Божым словам падчас Lectio divina.
На сустрэчы прысутнічалі як актыўныя члены, так і дапаможныя. Кармэліцкая сям’я сабралася разам, каб перадаць святочныя віншаванні і пажаданні супакою і згоды, здароўя і радасці, узрастання ў веры і апекі Маці Божай на ўвесь надыходзячы год.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave