28/05/2023


Сустрэча супольнасці Свецкага Ордэна ў Мінску

У суботу, 27 мая, адбылася чарговая сустрэча супольнасці Свецкага Ордэна, якая існуе і дзейнічае пры пры супольнасці кармэлітаў босых у Мінску. Радуе тое, што пашыраецца геаграфія прыхільнікаў кармэліцкай духоўнасці: Бабруйск, Заслаўе, Мазыр, Мінск, Смаргонь, Стоўбцы.

Па ўжо існуючай традыцыі, сустрэча распачалася святой Імшой з ютранню. Падчас гаміліі а. Пётр Фроштэга OCD падкрэсліў неабходнаць асабістай адказнасці за свой выбар, сваё жыццё, сваю малітву, за свае адносіны з Богам. “…што табе да таго? Ты ідзі за Мною” (Ян 21, 22) Пан надзяляе ўвесь свет сваімі дарамі, а карыстаюцца імі далёка не ўсе.

Прыкладам таго, як чалавек, паршапачаткова нейратычна-эгацэнтрычны, пад дзеяннем Бога становіцца найвялікшым у любові, з’яўляецца вялікая кармэліцкая  святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса. Менавіта ёй у год Тэрэзіянскіх юбілеяў была прысвечана канферэнцыя асістэнта беларускай супольнасці свецкіх а. Пятра Фроштэгі OCD “Пяшчотная, загубленая, моцная і адважная Тэрэза”. “Новая” Тэрэза становіцца свабодным чалавекам з глыбокім унутраным спакоем і сэрцам, гатовым любіць увесь свет.

Фармацыйная сустрэча працягвала падрабязнае вывучэнне твораў “малой Тэрэзкі”. Маленькі эпізод з жыцця святой (малітва за Пранзіні), а колькі думак, жывых прыкладаў з асабістага жыцця прысутных ён выклікаў!

Браты і сёстры правялі гэты дзень у радасці ад узаемнага прабывання, сяброўскіх адносін і малітоўнай падтрымкі.

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave