ПРЫЙДЗІ, ЛЮБОВІ ПОДЫХ...
У 1897 годзе ў Францыі нарадзілася Тэрэза Мартэн. Яна была дзявятым дзіцём Людвіка Мартэн і Зэлі з дому Герэн. Пазней пазнаем Тэрэзу як св. Тэрэзу ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча. У 2023 годзе прыпадае 150-я гадавіна з дня яе нараджэння, таму гэты год быў абвешчаны Юбілейным. Ва ўсім Ордэне і не толькі рэалізуюцца разнастайныя ініцыятывы, звязаныя з гадавінай нараджэння св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. З вялікай удзячнасцю ўзгадваем перэгрынацыю рэліквій св. Тэрэзкі ў Беларусі ў 2013 годзе. У той час “малая” Святая на працягу 2 месяцаў наведала сотні беларускіх парафій, сустракаючыся з тысячамі вернікаў.
Сёлета мінае 10 гадоў ад тых падзей. Таму тым больш беларускі Кармэль хоча ўключыцца ў вялікае святкаванне яе нараджэння.
З гэтай нагоды 30.09.2023 года ў кляштары кармэлітаў босых у Мінску адбудзецца Сімпозіум пра святую Тэрэзу з Лізьё.
Праграма:
1130 - кс. бп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі – адкрыццё сімпозіума
1145 - а. Пётр Фроштэга OCD, Рэгіянальны Вікарый кармэлітаў босых у Беларусі – уступнае слова і прывітанне ўдзельнікаў
1200 - а. Аркадзь Куляха OCD – даклад на тэму: “У сэрцы Касцёла, маёй Маці, буду любоўю”
1315 - абед
1500 - вяночак да Божай Міласэрнасці
1515 - а. Кшыштаф Весялоўскі OCD – даклад на тэму: "Давер Богу ў жыцці i шляху духоўнага сыноўства св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса"
1645 - перапынак на каву
1715 - с. Таццяна Касабуцкая CSCII – даклад на тэму: “Гісторыя перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Беларусі”
1900 - урачыстая св. Імша
2000 - вячэра
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Кармэліты босыя
вул. Герасіменкі 6/1, Мінск
тэл. +375173670717, +375447594525 (а. Сяргей)
e-mail: karmelity.minsk@gmail.com
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave