У Мядзелі, падчас рэкалекцый, якія перажываюць свецкія кармэліты супольнасці з Мінска, с. Ганна ад св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса (Ганна Луцкая) склала дэфінітыўныя абяцанні. С. Ганна пасля падрыхтоўкі і фармацыі склала абяцанні Пану Богу ў гэтай супольнасці на рукі а. Пятра Фроштэгі – Рэгіянальнага Вікарыя Кармэлітаў Босых у Беларусі.
А 8.15 у суботу, 27 лістапада, у чарговы дзень рэкалекцый, удзельнікі сустрэліся на супольнай Эўхарыстыі. Пасля Евангелля фарматар супольнасці выклікала с. Ганну, каб яна выказала сваё жаданне скласці абяцанні. Пасля гаміліі а. Пятра і публічным пацверджанні жадання захоўваць права Супольнасцяў OCDS с. Ганна склала дэфінітыўныя абяцанні ў гэтай супольнасці.
У сваіх абяцаннях с. Ганна абяцала імкнуцца да евангельскай дасканаласці – у духу евангельскіх парадаў – чыстасці, убоства і паслухмянасці, а таксама благаслаўленняў – паводле Канстытуцый Свецкага Ордэну Кармэлітаў Босых.
Сваё абяцанне с. Ганна даручыла Найсвяцейшай Дзеве Марыі, Маці і Каралеве Кармэлю.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave