10/07/2022

Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі пройдзе 16 і 17 ліпеня

Штогод у ліпені ў Гудагаі збіраюцца шанавальнікі Маці Божай Шкаплернай, якія разам прагнуць праслаўляць Бога за Ягоныя ласкі ды прасіць аб шчодрым благаслаўленні ў жыцці.

Кармэліты босыя - апекуны гудагайскага санктуарыя запрашаюць далучыцца да малітвы таксама ў гэтым годзе, каб падзякаваць за дар каранацыі, які 15 год таму здзейсніў святой памяці кардынал Казімір Свёнтэк.

Гудагайская святыня - гэта дыяцэзіяльны санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі, які знаходзіцца ў Астравецкім раёне. Маляўнічыя краявіды і цішыня невялікай вёскі Гудагай спрыяе малітве і адпачынку. Пілігрымы і наведвальнікі могуць заняцца медытацыяй на ружанцовых дарожках, Крыяжовай дарозе, а таксама проста паслухаць спеў птушак і супакоіцца ўнутранна не толькі пры аказіі фэст, але ў любы час.

 

Праграма ўрачыстасці

 

  • 16 ліпеня, субота
    • 18.00 – святая Імша на заканчэнне навэнны
    • 19.45 – Акатыст у гонар Багародзіцы (Марыйнае набажэнства ў грэка-каталіцкім абрадзе)
    • 20.30 – Крыжовы шлях на Кальвары
  • 17 ліпеня, нядзеля
    • 24.00 – працэсія святла і святая Імша
    •           – малітоўнае чуванне ў касцёле
    • 10.00 – святая Імша на польскай мове
    • 12.00 – адпустовая святая Імша

 

Сардэчна запрашаем!

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave