16/06/2021


Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі пройдзе 17 і 18 ліпеня

17–18 ліпеня ў Гудагаі адбудзецца штогадовая парафіяльная адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай.
Разам са святым Юзафам “Прачыстым апекуном Панны” прагнем чарговы раз падчас гудагайскіх урачыстасцей прамовіць словы “Вітай, Марыя…”
 
Фэст – гэта нагода пядзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама выпрошваць патрэбныя ласкі. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту ёсць малітва праслаўлення за 30 год служэння ў Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча, 40 - годдзе святарскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і 100 – годзе заснавання кангрэгацыі сясцёр кармэлітанак Дзіцятка Езус.
 
Парадак набажэнстваў
 
Субота, 17 ліпеня
 
18.00 – Святая Імша на заканчэнне навэнны
20.30 – Крыжовая Дарога на Кальварыі
 
Нядзеля, 18 ліпеня
 
00.00 Марыйная працэсія святла і Святая Імша
10.00 Святая Імша на польскай мове
12.00 Адпустовая Святая Імша
 
Арганізацыя заўвагі
 
Славуты ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, як і ў мінулыя гады, будзе выстаўлены для асабістай малітвы вернікаў.
 
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй усе набажэнствы будуць праходзіць на адкрытым паветры з захаваннем санітарных мер перасцярогі. Удзельнікаў урачыстасці просім памятаць аб неабходнасці захаваць сацыяльную дыстанцыю і рэкамендуем ўжываць маскі.
Касцёл будзе адкрыты для індывідуальнай малітвы. Пры ўваходзе ў святыню усталяваны дазатары з антысептыкам.
 
Па прычыне пандэміі мясцовыя жыхары маюць абмежаваныя магчымасці прымаць людзей на начлег. Тыя, хто пілігрымуе ў Гудагай у індывідуальным парадку, змогуць паставіць палаткі на тэрыторыі каля плябаніі.
 
Вернікаў, якія прагнуць падчас урачыстасці прыняць Святую Камунію, просім загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
 
Просім жадаючых загадзя падрыхтаваць інтэнцыі на Святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы, якія можна будзе пакінуць у касцёле або ў палатцы на прыкасцёльнай плошчы.
 
Усіх, хто не будзе фізічна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у Гудагаі, запрашаем далучыцца духоўна да святкавання і малітвы ва ўсіх інтэнцыях, якія носім у сэрцы, у тым ліку аб спыненні пандэміі каронавіруса. Аддаёмся абароне Найсвяцейшай Панны Марыі.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave