Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave

Cайт Варшаўскай правінцыі

вул. Хабараўская 30

220137 Мінск

Курыя вікарыяту

Афіцыйны сайт ордэна

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Сайт вікарыяту ў Беларусі

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Przycisk

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 28, 16-20)

Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. І калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумняваліся. Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Паразважаўшы над таямніцамі збаўлення — ад нараджэння Хрыста да Спаслання Духа Святога — Касцёл скіроўвае позірк на галоўную таямніцу хрысціянства — Найсвяцейшую Тройцу, крыніцу кожнага дару і кожнага дабра. Падчас Эўхарыстыі ён заклікае вернікаў праслаўляць Яе: «Хвала Айцу, і Сыну, і Духу Святому; Богу, які ёсць, які быў і які прыходзіць».

Але новы народ Божы, Касцёл, карыстаецца яшчэ большымі прывілеямі — плодам уцелаўлення Сына Божага, Яго мукі, смерці і ўваскрасення. Праз прыйсце Хрыста Бог аб’явіў свету таямніцу свайго ўнутранага жыцця, дасканаласць і плённасць свайго акту пазнання і любові, у якім Айцец нараджае Слова і з Іх лучнасці паходзіць Дух Святы. І гэта найцудоўнейшае здарэнне: цяпер Бог наладжвае сувязь з людзьмі не толькі як адзіны Пан і Стварыцель, але таксама як Тройца. Ён з’яўляецца Айцом, які любіць нас як дзяцей у адзіным сваім Сыне і ў адзінстве Духа Святога. Гэты прывілей датычыць не толькі аднаго народу, але належыць усім людзям, якія прымаюць місію Хрыста. Сапраўды, перш чым Езус узышоў на неба, ён даў Апосталам наказ абвяшчаць Евангелле ўсім народам і хрысціць іх «у імя Айца, і Сына, і Духа Святога » (Мц 28, 16-20). Кожны чалавек злучаецца з Тройцай праз хрост, дзякуючы яму мы нараджаемся для новага жыцця і становімся дзецьмі нябеснага Айца, які вырашыў адрадзіць нас; братамі і сёстрамі Хрыста, які заслужыў нам збаўленне праз кроў Крыжа; святыняй Духа Святога, які надзяляе нас духам усынаўлення. Перад Богам ахрышчаны з’яўляецца не толькі стварэннем, але і дзіцём, якое дапушчана да блізкасці ў трынітарным жыцці Бога, каб яно жыло ў прысутнасці Божых Асобаў, якія прабываюць у яго душы. Няма прыгажэйшага спосабу праслаўлення Найсвяцейшай Тройцы і праяўлення сваёй любові да Яе, як жыць паўнатой Яе дароў, адкрываючыся на дзейнасць Духа Святога, а таксама паводзячы сябе, як сыны і дочкі Айца, браты і сёстры Хрыста.

Айцец Габрыэль ад св. Марыі Магдалены OCD

З кнігі “Żyć Bogiem”, том II, с. 482

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

27/05/21