3 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў мінскай парафіі кармэлітаў босых прайшла адпустовая ўрачыстасць. Святочную Эўхарыстыю ўзначаліў Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Падчас св. Імшы група вернікаў парафіі прыняла сакрамэнт канфірмацыі. У гаміліі іерарх засяродзіў увагу на бясцэннай вартасці сакрамэнту Эўхарыстыі ў хрысціянскім жыцці, прывёў прыклады веры вядомых у гісторыі святых, а таксама падкрэсліў важнасць умення абароны сваёй веры. Пасля ўрачыстасці біскуп Казімір наведаў касцёл Божага Цела, што будуецца і благаславіў ўсе справы будаўніцтва.
А. Юрый Кулай OCD.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave