25/11/23

Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 25, 31–46)

Калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: “Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне”. Тады адкажуць Яму справядлівыя: “Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?” I Валадар скажа ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”. Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным. Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; прагнуў, і вы не напаілі Мяне; быў падарожным, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязніцы, і вы не адведалі Мяне”. Тады і яны адкажуць Яму: “Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не ўслужылі Табе?” А Ён скажа ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне”. І гэтыя адыдуць на вечнае пакаранне, а справядлівыя — да вечнага жыцця».  

 

КАМЕНТАРЫЙ

Памяць пра канчатковыя рэчы прымушае нас быць чуйнымі, што праяўляецца ў спагадлівасці да другога чалавека. Езус кажа, што для тых, якія служылі Яму, Валадарства падрыхтавана ўжо ад стварэння свету. У гэтых словах чуецца водгук першага з благаслаўленняў: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць [ужо цяпер!] Валадарства Нябеснае” (Мц 5, 3). Убогія духам — гэта тыя, хто здзяйсняе добрыя ўчынкі, не чакаючы нічога ў замен, дарма, бескарысліва, не задумваючыся пра ўзнагароду, у тым ліку вечную. Таму яны больш сканцэнтраваныя на іншых, чым на сабе, і ім лягчэй заўважыць тых, каму патрэбна дапамога. Яны бачаць другога чалавека з яго канкрэтнымі патрэбамі — голадам, смагаю, адсутнасцю адзення, хваробай або самотнасцю — і стараюцца яму дапамагчы, шчодра ўкладаючы ў служэнне ўсё сэрца. Часта яны нават не ведаюць, што такім чынам служаць самому Езусу. А Ён прагне менавіта такой любові — канкрэтнай і ўцелаўлёнай у бескарыслівае жыццё.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 330.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave