23/11/24

Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету-4

Евангелле (Ян 18, 33b-37)

Пілат спытаўся ў Езуса: «Ты Кароль юдэйскі?» Езус адказаў яму: «Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне?» Пілат адказваў: «Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіў?» Езус адказаў: «Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль». Пілат сказаў Яму: «Значыць, Ты Кароль?» Езус адказаў: «Ты кажаш, што Я Кароль. Я для таго нарадзіўся і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Валадарства Езуса не з гэтага свету. Гэтае Валадарства проста не з гэтай зямлі! Яно так радыкальна адрозніваецца ад людскіх уяўленняў пра валадарства, што мала хто быў у стане разпазнаць у Езусе доўгачаканага Караля і Месію. У Яго Валадарстве панаваць — значыць служыць. Езус глядзеў на свет і гісторыю з Божай перспектывы, з перспектывы вечнасці. Таму Ён згадзіўся аддаць за людзей сваё жыццё, згадзіўся служыць ажно да смерці на крыжы.

І вось перад Пілатам стаіць церпячы Слуга Панскі і кажа, што Ён — Кароль. Так, гэта менавіта Ён — адзіны і сапраўдны Кароль. Ён — Валадар усяго сусвету, і не толькі таму, што з’яўляецца яго Стварыцелем і Богам, але таксама таму, што ўвесь час не перастае служыць чалавеку, пакуль не прывядзе яго ў сваё, цалкам іншае Валадарства.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў
Szukać Jego towarzystwa”, т.
4, с. 332

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave