29 мая, у сёмую Велікодную Нядзелю, у парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі, прайшла ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. Словы Хрыста з Евангелля: “Каб былі адно” сталі дэвізам Нядзельнай Святой Імшы, падчас якой, 5 маладых і чыстых сэрцаў першы раз у жыцці прынялі поўны ўдзел у Святой Імшы і прыступілі да Святой Камуніі.На працягу 2 гадоў дзеці старанна вывучалі катэхізм і разам з бацькамі рыхтаваліся да гэтай падзеі. Святую Імшу ўзначаліў пробашч а. Генрых Валэйка OCD, навуку пасля Евангелля прамовіў а. Андрэй Авен OCD, у якой падкрэсліў важнасць гэтай падзеі і заахвоціў дзяцей, іх бацькоў і хросных развіваць у сэрцах веру і верна крочыць па жыцці за Езусам Хрыстом. Таксама на гэтай св. Імшы маліўся а. Аляксандр Стока OCD, які таксама з’яўляецца катэхетам у мядзельскай парафіі. На заканчэнне святой Імшы айцец пробашч удзяліў урачыстае благаслаўленне, даў пастырскі наказ дзецям і бацькам, падзякаваў усім хто спрычыніўся да арганізацыі гэтай урачыстасці і, пасля спеву на заканчэнне, быў зроблены супольны здымак душпастыраў з першакамунійнымі дзецьмі і іх бацькамі.Няхай Дух Святы, якога чакаем, адорыць нашых першакамунійных дзяцей сваімі дарамі, ўмацуе іх і іхнія сем'і, каб яны сталі бачным знакам прысутнасці Хрыста ў яго Касцёле і ў жыцці кожнага з іх.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave