ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 2, 16–21)
Пайшлі пастухі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіцятка. І ўсе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што чулі і бачылі, так як ім было сказана. I кaлі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні.
Каментарый
Усе, хто чуў пра таямніцу нараджэння Месіі ў стайні, знаходзяцца ў здзіўленні. Але зусім інакш паводзіць сябе Марыя — Яна «захоўвае ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім». У Яе паставе няма разглядвання, лагічных вывадаў, пошуку неадкладных тлумачэнняў. Яе сэрца напоўнена супакоем, які паходзіць з бязмежнага прысвячэння сябе Таму, «Хто ўсё ведае і можа здзейсніць усё, што задумаў». Яе сэрца становіцца крыніцаю Праўды пра Езуса для першай хрысціянскай супольнасці, а таксама для ўсіх вучняў і «братоў» Яе Сына.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 125.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave