28/06/25

Урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў

ЕВАНГЕЛЛЕ Mц 16, 13-19

У тыя дні: Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў. Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе.

КАМЕНТАРЫЙ

Бог у Езусе Хрысце здзіўляе нас навізной. Сённяшняе Евангелле дае нам магчымасць прасачыць, як можна «прайсці міма» Езуса; калі Езус аказваецца кімсці іншым, чым мы чакаем. Першую памылку знаходзім у працытаваных Пятром выказваннях натоўпу. Відавочна, што асоба Хрыста была для людзей такой вялікай загадкай, што прыходзілася параўноўваць Яго з кімсці, хто ўжо быў раней, каго нейкім чынам удалося пазнаць, і да каго ўжо прызвычаіліся. Хоць гучыць гэта смешна, але людзі думаюць пра Езуса, што, магчыма, Ён з’яўляецца Янам ці Іллёю, ці нейкім іншым прарокам, пра якога яны ведаюць. Гэта трохі падобна да таго, каб на пытанне: «Кім людзі лічаць Папу?» адказаць: «Янам XXIII ці Паўлам VI, ці нейкім іншым Папам». Напэўна, асоба Езуса была для іх такой загадкавай, што не ведалі, што і падумаць. Нават Пётр, хоць і дае добры адказ на далейшае пытанне Езуса, аднак, як аказваецца, у яго таксама ёсць праблема з прыняццем Хрыста ва ўсёй паўнаце Яго навізны. Гэта важнае папярэджанне для нас, каб мы ніколі не затрымліваліся на аднойчы пазнаным вобразе нашага Бога, бо Ён заўсёды будзе запрашаць нас выйсці за межы вядомых нам імёнаў і паняццяў, якія Яго абмяжоўваюць.

(Сёстры кармэліткі босыя)

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave