15 кастрычніка, калі Касцёл адзначае ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), панны і доктара Касцёла, Кармэль ва ўсім свеце, пасля малітвы-навэнны, адзначае ўрачыстасць сваёй Маці і Рэфарматаркі.
У парафіі Божага Цела ў Мінску, дзе служаць кармэліты босыя, у гэты дзень адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, якую ўзначаліў і прамовіў гамілію да ўсіх прысутных кс. кан. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі свв. Сымона і Алены ў Мінску. Цэлебрант ўзгадаў пра біблейскія падмуркі ўзнікнення Ордэна кармэлітаў, пра факты з жыцця св. Тэрэзы ад Езуса, а таксама ў святле яе твора Унутраны замак паказаў шлях яе духоўнага ачышчэння, узрастання і з’яднання з Богам. Гэта Святая, якая не толькі ў тыя далёкія стагоддзі, але і сёння працягвае карміць Паўсюдны Касцёл сваёй духоўнай спадчынай – адзначыў казнадзей.
На заканчэнне ўрачыстай Літургіі адбылося ўшанаванне рэліквій св. Тэрэзы ад Езуса.
А. Юрый Кулай OCD
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave